Павуціннем звонкасрэбным Верасень
упрыгожыў воглае жніўё.
Я ляжу на крутабокім беразе,
цераблю тугое пугаўё.
Незлічонаю сузор'еў россып'ю
зіхаціць Кастрычніцкая ноч...
Не трасі касой даўгавалосаю.
Ля мяне, ў траву, лягай наўзбоч!
Наліліся качаны капустныя.
Надыходзіць месяц Лістапад.
Шчыра зацалую твае вусны я
і сагрэю твой бялюткі зад.
Хутка Снежань занясе бяліламі
ў полі здзірванелую зямлю.
Падыйдзі, не бойся, мая мілая,
я цябе лагодна прытулю.
11.10.06г.
г. Віцебск.